У Мінску будуць круглыя суткі лавіць бадзяжных жывёлаў
Ад 1 снежня мінскае прадпрыемства “Фауна горада” плануе арганізаваць кругласутачнае дзяжурства службы адлова бадзяжных жывёлаў. Начную вахту будзе несці брыгада з двух чалавек — кіроўцы-лаўца і проста лаўца, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Яны будуць працаваць у цесным кантакце з Мінскім гарадскім упраўленнем МНС і выязджаць на экстраныя выклікі. Напрыклад, гэта могуць быць выпадкі нападу сабак на чалавека ў кватэры ці на вуліцы і ўвогуле неадэкватныя і небяспечныя для чалавека паводзіны жывёлаў. Таксама гэтыя брыгады павінны заняцца ўратаваннем саміх жывёлаў: напрыклад, калі яны залезлі высока на дрэва і не могуць спусціцца.