У Мінску будзе трэці суд над адным кандыцыянерам?
Два суды вынеслі рашэнні з абсалютна рознымі матывацыямі, а пракуратура абскарджвае іх рашэнні. Кандыцыянер вісіць дагэтуль. Дакумента аб “талерках” і кандыцыянерах дагэтуль няма. Між тым, у сям’і Юлі – жыхаркі мікрараёна “Малінаўка-7”, уладальніцы кандыцыянера, былі ўжо два суды. Цяпер яна чакае трэцяга.
Увесь канфлікт распачаўся з суседкі, якая пакрыўдзілася год таму, што Юля не запыталася ў яе, ці можна павесіць кандыцыянер. Суседка паскардзілася на новы прыбор ЖЭСу: маўляў, ён шуміць і замінае глядзець на неба. ЖЭС зрэагаваў імгненна і ў гэты ж дзень вынес прадпісанне паказаць дакументы, якія ўзаконьваюць усталяванне кандыцыянера. Што гэта за дакументы, ніхто не ведаў, як не ведае і цяпер.
Галоўны інжынер ЖЭСу паставіў подпіс: узгоднена. Потым, на судзе, ён сказаў, што ўзгадніў толькі тэхнічны бок усталявання, а “сапсаванне выгляду фасаду” – не яго справа.
Суседка паскардзілася ў Мінгарвыканкам, той даручыў справу адміністрацыі Маскоўскага раёна, а яна – ЖРЭА. Усе праектныя дакументы былі ў парадку, але праз два дні прыйшло прадпісанне, што кандыцыянер ужо ўсталяваны, а значыць – самавольны. Плюс – ён псуе фасад будынку, таму трэба дэмантаваць прыбор у месячны тэрмін. Потым быў суд, які выйграла ЖРЭА.
Юля: “Суд абгрунтаваў гэта тым, што ўсталяванне кандыцыянера – гэта перапланіроўка жылога памяшкання. Я з гэтым не пагадзілася, і мы абскардзілі ў Мінскі гарадскі суд”.
Разам з Юляй канстытуцыйны пратэст на рашэнне суда падала пракуратура Маскоўскага раёна. Потым быў другі суд, які да пракуратуры не прыслухаўся.
Юля: “Другі суд пагадзіўся з высновамі суда першай інстанцыі, але змяніў матывацыю! Яны не спасылаліся на тое, што ўсталяванне кандыцыянера – перапланіроўка. Яны зрабілі выснову, што кандыцыянер псуе фасад дома, і таму яго трэба дэмантаваць”.
Дом Юлі даволі стары і стаіць цалкам у двары. Бок, на якім вісіць кандыцыянер, афіцыйна лічыцца дваровым. На паседжанні суддзя сказала, што калі б не было скаргі суседкі, то не было б і працэсу. Юля пайшла яшчэ далей і вырашыла абскардзіць рашэнне ў парадку нагляду.
Юля: “Мы падалі наглядную скаргу з просьбай звярнуцца ў Вярхоўны суд і з просьбай прыпыніць выкананне рашэння. Пакуль што кандыцыянер наш вісіць”.
Розныя суды вынеслі розныя матывацыі. Што такое кандыцыянер – перапланіроўка, сапсаванне фасаду ці ваша асабістая справа, застаецца незразумелым. Гораду перашкаджае кандыцыянер, які вісіць на старым доме ля кальцавой дарогі. Між тым, дом на “Камароўцы”, ля “Паркінгу”, у самым цэнтры Мінска, увесь залеплены кандыцыянерамі і “талеркамі”.
Фота — jayjuice