У Мінску гарэла кватэра, эвакуявалі 27 чалавек (фота, відэа)

У Мінску ўвечары 16 чэрвеня загарэлася кватэра на 6-м паверсе жылога дома па вуліцы Гурскага. Ратавальнікі не маглі пад'ехаць да будынка з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, таму давялося выклікаць ДАІ.

Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне пачалося ў адным з пакояў, пасля агонь перакінуўся на балкон. Мяркуецца, што яго прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ноўтбука. У кватэры знаходзілася адна гаспадыня, якая самастойна адтуль выйшла. Ратавальнікі эвакуявалі з кватэр, якія размешчаныя над згаданай кватэрай, 27 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей.

Фота, відэа: МНС