У Мінску гарэў інтэрнат БНТУ, эвакуявалі 250 чалавек (фота, відэа)
У Мінску гарэў інтэрнат Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту па вуліцы Сурганава. Здарэнне адбылося каля 20.00 у пятніцу, 15 студзеня. Спрацавала пажарная сігналізацыя, на месца прыехалі ратавальнікі. З будынка эвакуявалі 250 чалавек, пацярпелых няма.
Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў пакоі на шостым паверсе 13-павярховага будынка. У той момант дзве студэнткі, якія там жылі, адсутнічалі. Пажар аператыўна ліквідавалі. Агонь паспеў пашкодзіць маёмась у пакоі. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (без нагляду быў пакінуты падаўжальнік).