У Мінску гарэў інтэрнат медуніверсітэта, ахвяраў няма

Адзін з інтэрнатаў Беларускага медыцынскага ўніверсітэта гарэў у Мінску. Пасля таго, як спрацавала аўтаномная пажарная сігналізацыя, каля 100 студэнтаў былі выведзеныя з будынку. Двух студэнтаў — грамадзян Нігерыі і Ірана выратавальнікі вызвалілі з зачыненага пакоя.

Высветлілася, што загаранне адбылося з-за FM-прыймача, які студэнтка пакінула на ложку. Гэтую версію цяпер правяраюць эксперты, інфармуе газета "Рэспубліка".