У Мінску Хамер кампаніі Burn урэзаўся ў фуру (Фота)
Прома-аўтамабіль Hummer кампаніі “Вurn” у Мінску сутыкнуўся з фурай, прыпаркаванай на першай паласе. Аварыя адбылася у ноч з суботы на нядзелю на вуліцы Прытыцкага. У
момант сутыкнення хуткасць джыпа дасягала 70-75 км/г.
Hummer атрымаў вельмі сур'ёзныя пашкоджанні і, хутчэй за ўсё, аднаўленню не падлягае. У машыне знаходзіліся двое: кіроўца і дзяўчына. З пераломам рукі і чэрапна-мазгавой траўмай яны былі дастаўленыя ў лякарню. Іх жыццю нічога не пагражае.
У крыві кіроўцы, па папярэдніх дадзеных, слядоў алкаголю не выяўлена. Ні ён, ні яго пасажырка не змаглі выразна растлумачыць інспектарам ДАІ прычыну аварыі.
Судзячы па ўсім, малады чалавек адцягнуўся ад дарогі і не заўважыў грузавы аўтамабіль, прыпаркаваны на першай паласе.
Хартыя '97
Фота: onliner.by