У Мінску і Калінкавічах двум мужчынам адрэзала галовы цягнікамі
Здарэнні адбыліся з разбежкай у тры гадзіны.
Дзве аналагічныя трагедыі адбыліся пад Мінскам і Калінкавічамі 9 сакавіка з разбежкай у тры гадзіны. Двум мужчынам на чыгунцы адрэзала галовы.
Як паведамляе БелаПАН, каля 17-й гадзіны пад Мінскам цягнік Мінск — Віцебск збіў 54-гадовага мужчыну без пастаяннага месца жыхарства. Ён ішоў па шляхах.
Каля 20-й гадзіны на станцыі Калінкавічы пад дызелем Славечна — Калінкавічы загінуў 22-гадовы хлопец. Паведамляецца, што ён паклаў галаву на рэйкі.
У абодвух выпадках машыністы цягнікоў спрабавалі экстранна затармазіць, сігналілі. Аднак мужчыны на сігналы не рэагавалі.
Фота — railwayz.info