У Мінску аўтамабіль вылецеў на тратуар і збіў пешахода (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў пешаход, здарылася ў чацвер увечары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад. Кіроўца легкавога аўтамабіля ехаў па вуліцы Алібегава і на павароце на вуліцу Брыля не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль ударыўся аб бардзюр і вылецеў на тратуар за прыпыначны пункт. Там машына збіла пешахода, які трапіў у лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна Мінска.

Здарэнне справакавалі кепскія дарожныя ўмовы — асфальт быў коўзкім пасля дажджу. Пры гэтым тэхнічны стан машыны таксама выклікае пытанні: на кіроўцу ўжо склалі пратакол за не зроблены тэхагляд і за пратэрмінаваныя транзітныя нумары.

Фота: АДАІ Маскоўскага раёна