У Мінску кіроўцы маршрутак парушаюць правілы штогадзіну
У сталіцы - у разгары аперацыя ДАІ “Маршрутнае таксі”. Падчас яе супрацоўнікі сталічнай аўтаінспекцыі выяўляюць правапарушэнні сярод кіроўцаў маршрутак. Прычым ужываюць як галосны, так і схаваны кантроль. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік тэхнічнага нагляду Мінскай ДАІ Сяргей Каравацкі.
Каравацкі: "Сёння пяты дзень як стартавала аперацыя. Пакуль падводзіць вынікі рана. Да адміністрацыйнай адказнасці за сем месяцаў прыцягнута болей за 5000 кіроўцаў маршрутак".
7 месяцаў - гэта крыху больш за 5000 гадзін. Атрымліваецца, што кіроўцы маршрутак парушаюць правілы штогадзіну.
Аперацыю “Маршуртнае таксі” плануецца завяршыць 1 верасня.