У Мінску маршруткі застаюцца самым небяспечным грамадскім транспартам
Як паведамляе тэлеканал СТВ, маршруткі — першыя ў спісе аварыйнасці. Аўтобусы, тралейбусы і трамваі трапляюць у дарожна-транспартныя здарэнні радзей за іх. За 2008 год колькасць здарэнняў з удзелам грамадскага транспарту ў Мінску значна знізілася — 30 няштатных сітуацый пры 35 у 2007-м. Чвэрць усіх пацярпелых атрымалі траўмы ў метро. Падземка пераважна прываблівае людзей, схільных да суіцыдаў.