У Мінску міліцыя пачала аперацыю "Арсенал"

Аперацыя па дабраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі "Арсенал" пачалася сёння ў Мінску. Яна працягнецца да 19 красавіка.  Міліцыя не толькі спадзяецца атрымаць ад грамадзян стрэльбы, на якія ў іх няма дазволу, але і правераць умовы захавання зарэгістраванай зброі. Паведамляецца, што з пачатку года мінчукі здалі праваахоўнікам больш за 260 адзінак зброі.

Інтэрфакс