У Мінску на 20% патаннела арэнда кватэраў
У сярэднім на 20% вымушаныя зніжаць цэны на здымнае жыллё гаспадары кватэр г. зн. на столькі, наколькі падняўся долар. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", жыллё ў беларускай сталіцы патаннела на 50-100 долараў.
Калі ў снежні за аднапакаёвую кватэру ў Мінску каля метро прасілі ад 250 да 300 долараў у месяц плюс камунальныя, дык цяпер 190-250. Двухпакаёвую кватэру перад Калядамі здавалі за 350-380 долараў, дык цяпер у рыелтарскіх агенцтвах прапануюць кватэру каля станцыі метро "Пушкінская" за 300 долараў плюс "камуналка".
Прагназуецца, што да красавіка кошты яшчэ знізяцца і прычына гэтаму - крызіс.