У Мінску на Дзяды пройдуць шэсце і мітынг
У нядзелю ў Мінску пройдуць традыцыйныя шэсце і мітынг з нагоды адзначэння Дня памінання продкаў – Дзяды. Сталічныя ўлады далі дазвол на іх правядзенне. Адзінае, на што чыноўнікі не далі згоды – гэта на шэсце па праспекце Незалежнасці, таму яго ўдзельнікі пойдуць па ходніках. Арганізатарам акцыі выступаюць сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ.
Раніцай 28 кастрычніка людзі збіраюцца каля завода “Прамень” (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў). А 11-й гадзіне пачнецца рух калоны ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 14.30 пачнецца жалобны мітынг.
Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка невядомымі быў зламаны Крыж пакутаў у Курапатах, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій. Аднак ён быў адрэстаўраваны і 24 кастрычніка ўсталяваны на ранейшым месцы.
Вось што распавёў “Еўрарадыё” адзін з лідэраў КХП-БНФ Юрась Беленькі:
“Быў створаны грамадскі камітэт па аднаўленню крыжа. Пазьняк быў прызначаны яго кіраўніком, а я – выканаўчым арганізатарам. Калегі папрацавалі, усё добра зрабілі”.