У Мінску на мужчыне загарэлася вопратка (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 15 чэрвеня ў двары аднаго з дамоў на праспекце Пераможцаў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, мужчына адпачываў на лаўцы, калі на ім загарэлася вопратка. "Хуткая" адвезла пацярпелага ў бальніцу хуткай меддапамогі. У мужчыны апёкі 2-4 ступені (80%).
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння ў стане алкагольнага ап'янення.



Фота — МНС