У Мінску на пажары загінулі 2 чалавекі, эвакуявалі 12
У Мінску на пажары загінулі 2 чалавекі, эвакуявалі 12. Здарэнне адбылося ўвечары 20 студзеня ў 12-павярховым жылым доме па вуліцы Пляханава. Там гарэла адна з кватэр на 11-м паверсе.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у трохпакаёвай кватэры жыла 48-гадовая жанчына з 80-гадовай маці. Напярэдадні ў госці да іх прыехаў брат гаспадыні з расійскага горада Краснаярск. Пенсіянерку ратавальнікі знайшлі ў калідоры, выратаваць яе медыкі не змаглі. Загінуў і мужчына, якога знайшлі ў пакоі, дзе пачалося ўзгаранне. Жанчына, якая выжыла, знаходзілася ў іншым пакоі. Яе шпіталізавалі.
Сярод 12 эвакуяваных з 12-га паверху людзей было адно дзіця.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага.