У Мінску на праспекце Незалежнасці ў падвале ГУМа адбыўся пажар
13 верасня пасля 5-й гадзіны раніцы ў падвале мінскага ГУМа на праспекце Незалежнасці адбыўся пажар. У адным з памяшканняў загарэўся ўпаковачны кардон. На месца здарэння выязджалі значныя сілы ратавальнікаў. Пажар ліквідавалі праз 40 хвілін, інфармуе прэс-служба МНС.
Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Фота: onliner.by