У сталіцы на праспекце Пушкіна аўтамабіль збіў аленяня

Раніцай 5 чэрвеня ў Мінску на праспекце Пушкіна аўтамабіль збіў аленяня. Відавочца пабачыў жывёлу на праезнай частцы і патэлефанаваў у ДАІ. Мёртвае аленяня ляжала на чацвёртай паласе руху.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца, выклікалі прадстаўнікоў дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яны і забралі тушу загінулай жывёлы, інфармуе БЕЛТА.