У Мінску не хапае газонакасільшчыкаў
Раённыя падраздзяленнi "Мiнскзелянбуду" адчуваюць дэфiцыт рабочых па скошваннi травы. Так, у штаце УП "Зелянбуд Савецкага раёна" налiчваецца ўсяго 15 касцоў.
Гэтыя ж спецыялiсты паралельна займаюцца ўладкаваннем i рамонтам газонаў, высечкай аварыйных дрэў, укладкай плiткi на пешаходных дарожках. Сёлета на сезонную работу па скошваннi травы прадпрыемства прыцягнула яшчэ 7 студэнтаў, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Па словах галоўнага інжынера “Зелянбуда” Савецкага раёна Дзмітрыя Гарыльскага, каб своечасова скошваць траву на ўсёй замацаванай тэрыторыi, неабходна ўдвая больш газонакасiльшчыкаў — 65 чалавек. Таму даводзіцца працаваць звышурочна, у тым лiку i па выхадных днях.