У Мінску не хапае каля 700 настаўнікаў замежнай мовы?
З-за павелічэння колькасці ўрокаў у школах сутыкнуліся з кадравай праблемай. Цяпер ім даводзіцца адмаўляцца ад факультатываў, шукаць новых настаўнікаў і, магчыма, выклікаць на працу пенсіянераў. З 1 верасня школьнікі з 3-га па 11 клас будуць вучыць замежную мову больш: замест двух урокаў на тыдзень стане тры. Але, як расказаў Еўрарадыё намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага гарвыканкама Станіслаў Бруцкі, у школах ўзніклі кадравыя праблемы. І калі, кажа, у Мінску не хапае каля 700 спецыялістаў, то і ў іх вобласці сітуацыя прыблізна такая ж.
Станіслаў Бруцкі: “Гэта ж зразумела: калі ў Мінску сказалі, што трэба 700 настаўнікаў замежнай мовы, то аналагічная сітуацыя і па абласцях. Іх жа трэба рыхтаваць 5 гадоў! Таму, відаць, будзе павялічаная нагрузка: узрастае колькасць гадзін у паўтара раза, і калі была стаўка, то будзе паўтары стаўкі. Камусьці будзе добра, а камусьці — не хопіць”.
А інспектар па кадрах Упраўлення адукацыі Брэста Наталля Бухта патлумачыла, як яны будуць выходзіць з сітуацыі.
Наталля Бухта: “Да нас прыбываюць маладыя спецыялісты — вось за кошт іх і ідзе зараз камплектаванне тых вакансій, якія з’яўляюцца. Дзесьці павялічваецца нагрузка на настаўніка, бо яна была мінімальнай. Кожны рэгіён вядзе ўлік педагогаў, якім патрабуецца працаўладкаванне. Хтосьці з нейкай нагоды пакідаў працу ў сферы адукацыі, хтосьці, можа, пераехаў, памяняў месца жыхарства. І пры неабходнасці людзі, якія станавіліся на ўлік, будуць запрашацца для камплектавання і закрыцця вакансій. Будуць запрашацца, магчыма, педагогі, якія сышлі на пенсію”.
Між тым, дакладныя звесткі пра колькасць вакансій настаўнікаў замежных моў будуць у іх не раней за 15 верасня — калі школы разбяруцца з графікам працы выкладчыкаў і іх нагрузкай.
Тое самае сказала і спецыяліст па кадрах аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама: там таксама пакуль не падлічвалі, колькі дадаткова спатрэбіцца настаўнікаў замежных моў. Людміла Язерская, спецыяліст па кадрах, адзначыла, што пакуль дырэктары школ не звяртаюцца да яе з просьбамі аб ратаванні сітуацыі.
Людміла Язерская: “Зусім нядаўна мы атрымалі гэтую інфармацыю (пра павелічэнне колькасці гадзін выкладання. — Еўрарадыё), таму пра вакансіі будзе дакладна вядома заўтра-паслязаўтра. Але пакуль ніхто не сказаў, што ў нас аўрал і няма каму выкладаць англійскую. Уласна кажучы, у нас такая сітуацыя, што мы працаўладкоўваем тых, у каго летась былі праблемы з уладкаваннем. Тых жа “англічанаў”, “французаў”. Таму, мы стараемся закрыць вакансіі. Не ведаю, як атрымаецца, але мы стараемся гэта зрабіць”.
А паводле словаў начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі Мінадукацыі Зоі Южык, у міністэрстве ведалі, што рабілі. І трэцюю гадзіну дадалі за кошт скасавання гадзіны вывучэння замежнай мовы факультатыўна. А факультатыў вялі тыя ж настаўнікі.
Зоя Южык: “Гэта ўсё мы прадбачылі. І дадаецца адна гадзіна за кошт факультатыву. А факультатыў і да гэтага часу вялі настаўнікі замежнай мовы. І праблемы ніякай не было. Мы штогод выпускаем, і ў нас адпавядае неабходнасці выпуск Педуніверсітэта, Лінгвістычнага ўніверсітэта, усіх рэгіянальных ВНУ”.
Выкананне рашэння Мінадукацыі за кошт скасавання факультатыву спрасціла працу кадравікоў. Але, на думку намесніка дырэктара гімназіі №7 Маладзечна Вольгі Каралёвай, гэта дрэнна адаб’ецца на вучнях. Асабліва тых, хто зацікаўлены ў паглыбленым вывучэнні мовы.
Вольга Каралёва: “Што такое факультатыў? Гэта ж паглыбленне. А тут з’еліся гадзіны факультатыву!”
Зараз, расказала Вольга, у іх праблем з настаўнікамі не ўзнікла. Як толькі стала вядома, што дадатковая гадзіна замежнай мовы патрабуе двух дадатковых настаўнікаў, іх гімназія дала заяўку ў раённы аддзел адукацыі — і спецыялістаў ім накіравалі. Але, кажа, недахоп настаўнікаў-“замежнікаў” школа яшчэ адчуе.
Вольга Каралёва: “Тое, што спецыялістаў трэба шмат, — гэта праўда. А звязана гэта з тым, што праз некалькі гадоў пасля адзінаццатага класа трэба будзе абавязкова здаваць школьны курс замежнай мовы. Гэта будзе абавязковы іспыт”.
Цяпер, як адзначае намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага гарвыканкама Станіслаў Бруцкі, настаўнікі атрымліваюць ад 400 тысяч да 1 мільёна 200 тысяч заробку. Плануецца, што да новага года заробкі бюджэтнікаў вырастуць прыблізна на 50%. Але ці гарантуе гэта тое, што ўсё больш моладзі будзе марыць стаць выкладчыкам, ніхто з суразмоўцаў Еўрарадыё прадказаць не ўзяўся.