У Мінску неплацельшчыкам пачалі блакаваць працу каналізацыі ў кватэрах
Першымі "ахвярамі" новаўвядзення сталі жыхары дзвюх кватэраў дома №9 на вуліцы Карбышава. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", неплацельшчыкі запазычыліся камунальшчыкам некалькі мільёнаў. За гэта ім і прыпынілі каналізацыю. Гарачая вада, электраэнергія, газ ужо былі адключаныя да таго. Работнікі гарадской аварыйнай службы апусцілі ў адтуліну каналізацыйнага стаяка шматметровы зонд з відэакамерай і маніпулятарам на канцы, які ўсталяваў заглушкі на водаадводах у кватэрах неплацельшчыкаў. Адмысловую прыладу беларускія камунальнікі купілі ў Кіеве, дзе падобны спосаб уздзеяння на даўжнікоў давёў сваю эфектыўнасць. Кошт прыстасавання ацэньваецца ў 5 мільёнаў рублёў.
Для разблакавання сістэмы водаадвядзення трэба часткова або цалкам пагасіць запазычанасць па камунальных плацяжах, а таксама пакрыць выдаткі за выкананую працу па адключэнні і падключэнні ў памеры 110 тыс. рублёў.