У Мінску пабіліся паміж сабой расійскія заўзятары
Інцыдэнт адбыўся ў адным са сталічных гатэляў, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Як піша ў сваім Твітэры карыстальнік пад нікам @ Boogaard_2, у пятніцу 23 траўня пабіліся расійскія футбольныя фаны. Як мяркуецца, завадатарам бойкі сталі заўзятары пецярбургскага “Зеніта”, а па іншы бок “барыкад” былі маскоўскія заўзятары, пішуць Sportnaviny.com
Таксама карыстальнік адзначае, што расійскія заўзятары паводзяць сябе вельмі нахабна, пастаянна ходзяць п'яныя, часта высвятляюць адносіны з навакольнымі і паміж сабой.
Фота: сацыяльныя сеткі