У Мінску пабудуюць "Сіці"
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў будаўніцтва ў Мінску новага
адміністрацыйна-дзелавога цэнтра і жылога раёна пад назвай “Мінск-Сіці”. Пра
гэта паведамяле "БелТА". Пачатак будаўніцтва запланаваны на 2009 год. Да гэтага
часу павінны быць завершаныя праектныя працы.
Новы раён з'явіцца на тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" і Мінскага
авіярамонтнага завода, якія будуць вынесеныя за межы горада. А.Лукашэнка
асабліва падкрэсліў, што ў рэспубліцы неабходна захаваць авіярамонтную
вытворчасць. Таму трэба пачаць перамовы з сусветнымі авіябудаўнічымі кампаніямі
аб стварэнні сумеснага прадпрыемства.