У Мінску пачаўся I З'езд навукоўцаў Беларусі
Больш за дзве тысячы дэлегатаў удзельнічаюць у рабоце I З'езду навукоўцаў Беларусі, што адкрыўся ў Мінску 1 лістапада. У іх ліку — прадстаўнікі Акадэміі навук, ВНУ, розных міністэрстваў, ведамстваў і найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. На з'езд запрошаны 500 замежных навукоўцаў з Расіі, Украіны, Літвы, Кітая, Нямеччыны, Венесуэлы і іншых краін.
Сёння дэлегаты з'езда возьмуць удзел у паседжаннях галіновых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама азнаёмяцца з навуковымі і навукова-тэхнічнымі дасягненнямі і распрацоўкамі, прадстаўленымі на выставе "Навука і інавацыі Беларусі" ў цэнтры "БелЭкспа".
Заўтра дэлегаты збяруцца ў Палацы Рэспублікі, дзе адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне. Чакаецца, што перад навукоўцамі выступіць прэзідэнт Беларусі.
БелаПАН