У Мінску пачнецца суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам

Суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам пачнецца сёння ў Мінску а 14-й гадзіне ў Цэнтральным судзе. Судзіць яго будзе Наталля Вайцяховіч. Нагадаем, Аляксандр Баразенка - апошні з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскіх вулічных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Каля следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага рэгулярна адбываюцца акцыі салідарнасці з палітвязнем, некаторыя з якіх заканчваліся затрыманнямі.