У Мінску пад зямлёй пабудуюць гіганцкі калектар

Гіганцкі калектар будзе пабудаваны пад зямлёй у Мінску. Ён мусіць дапамагчы вырашыць праблему падтаплення цэнтра горада падчас моцных залеваў.  12 кіламетраў падземных магістраляў пройдуць ад вуліцы Лесі Украінкі да прамысловай зоны Калядзічы. Там ваду будуць збіраць у адмысловыя “фільтры”, пасля чаго яе, ужо ачышчаную, выпусцяць у Свіслач. Упершыню падобны калектар пабудуюць незаўважна для жыхароў сталіцы – без выхаду на паверхню.

Паведамляецца, што толькі на першы ўчастак будаўніцтва патрабуецца 28 мільярдаў рублёў. Чакаецца, што калектар запрацуе праз пяць гадоў, паведамляе тэлеканал СТВ.