У Мінску падаражэў праезд, але новыя квіткі ў шапікі не завезлі

Тысячы мінчан паехалі сёння на працу “зайцамі”. У кіёсках "Саюздруку" паабяцалі талоны па 700 рублёў толькі ў абед
Ад панядзелка падаражэў кошт на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Але сёння раніцай тысячы людзей сутыкнуліся з праблемай - новыя квіткі за 700 рублёў немагчыма купіць.

Рэч у тым, што "Мінсктранс" не паспеў завезці іх у кіёскі. Пра гэта распавяла Еўрарадыё начальнік аддзела арганізацыі гандлю "Белсаюздруку" Аксана Валгай.

Валгай: "Справа ў тым, што яны з сённяшняга дня даражэюць, і ў сетцы ў нас з'явяцца толькі ў абед. "Мінсктранс" робіць новыя талоны, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, каб пасажыры не карысталіся старымі білетамі. Таму "Мінсктранс" заўсёды робіць новыя білеты, калі павышаецца кошт".