У Мінску перабоі з інтэрнэтам?

У рэдакцыю Еўрарадыё дазваніліся грамадзяне і паведамілі, што назіраюцца перабоі з інтэрнэтам у офісным будынку па вул. Змітрака Бядулі, 15. У Белтэлекаме пра гэтыя перабоі нічога ня ведаюць. Маўляў, ніякіх тэхнічных пашкоджанняў няма, кажуць у прэс-службе.

Супрацоўнік прэс-службы Белтэлекаму: “У нас не было ніякай інфармацыі аб тэхнічных пашкоджаннях”.

Еўрарадыё дазванілася ў адну з фірмаў, што знаходзіцца на вул. Змітрака Бядулі, 15. Там кажуць, што перабоі з інтэрнэтам сапраўды былі. Супрацоўніца фірмы дадае, што апошнім часам праблемы назіраюцца пастаянна.

Супрацоўніца фірмы: “Былі, падаецца. Увесь час перабоі. Таму неяк не моцна на гэта звяртаем увагу”.