У Мінску плануюць абсталяваць 400 тысяч парковачных месцаў

Каля 200 тысяч дадатковых парковачных месцаў з'явіцца ў Мінску за 2011-2015 гады. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў, перадае БЕЛТА.

Кожны раён горада атрымаў заданні па стварэнні часовых стаянак і шматузроўневых паркінгаў.

Прынятая ў сталіцы праграма "400" прадугледжвае ўладкаванне 400 тысяч парковачных месцаў да 2020 года.