У Мінску працягваюць разглядаць справу "Жывы шчыт"

У судзе Мінскага раёна і Заслаўя сёння працягваецца разгляд справы дваіх ДАІшнікаў-арганізатараў "жывога шчыта" з легкавікоў з людзьмі ў сакавіку на трасе "Мінск-Мікашэвічы".  Плануецца, што будуць дапытаныя чарговыя сведкі па гэтай справе, магчыма, адбудзецца прагляд відэаматэрыялаў.

Нагадаем, пракурор запатрабаваў прызнаць супрацоўнікаў ДАІ вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, прычыненні пагрозы жыццю і здароўю грамадзян. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

У сваю чаргу ДАІшнікі сваёй віны не прызнаюць. Больш таго, яны заявілі, што не збіраліся ствараць "жывы шчыт" з аўтамабіляў і патлумачылі свае дзеянні недахопам часу на рэагаванне.