У Мінску прайшла акцыя памяці Уладзіміра Караткевіча

25 ліпеня на Усходніх могілках Мінска прайшла акцыя памяці, прымеркаваная да 24-й гадавіны са дня смерці славутага беларускага пісьменніка, паэта і драматурга Уладзіміра Караткевіча.
Яе ўдзельнікі, сярод якіх прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і аматары творчасці літаратара, усклалі кветкі да магілы Караткевіча, чыталі яго вершы.

Старшыня таварыства беларусістаў Адам Мальдзіс адзначыў, што Караткевіч апярэджваў свой час. Тое, што новае пакаленне паважае яго, чытае яго і працягвае яго традыцыі ў літаратуры не толькі ў жанры гістарычнага дэтэктыва, але і іншых жанрах, паказвае, што Караткевіч не будзе забыты ніколі, сказаў Мальдзіс.

БелаПАН