У Мінску прайшоў вечар памяці Кастуся Акулы
Вечар памяці вядомага дзеяча беларускай эміграцыі і пісьменніка Кастуся Акулы прайшоў у Мінску ўвечары 19 лютага. Арганізатарамі вечара выступілі "Таварыства беларускай мовы" і "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". На сустрэчы прысутнічалі вядомыя літаратары Вольга Іпатава, Алесь Пашкевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя. Нагадаем, Кастусь Акула памёр у Канадзе 29 студзеня гэтага года. Яму было 82 гады.
Акула быў адным з арганізатараў Згуртавання беларусаў Канады і яго першым старшынёй. Наладжваў выпуск штомесячнай газеты "Беларускі эмігрант".
У 1992 годзе пісьменнік здзейсніў сваю мару і па запрашэнні вядомага музычнага крытыка, рок-паэта і літаратара Вітаўта Мартыненкі пабываў у Беларусі. Дарэчы, Акула адзіны з беларускіх пісьменнікаў замежжа, які напісаў раман на англійскай мове "Заўтра – гэта ўчора" ("Tomorrow is yesterday", 1968) пра лёс беларусаў і Беларусі ваеннай і паваеннай пары.
Раман цяпер рыхтуецца да выдання ў перакладзе на беларускую мову Ірыны Варабей у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчына”.