У Мінску прэзентуюць раман-знаходку беларускай літаратуры XIX ст.
27 студзеня а 17-й ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) пройдзе вечарына, прысвечаная Ігнату Яцкоўскаму, літаратару, адвакату, паўстанцу 1831 г., эмігранту. Будзе прэзентаваная кніга І. Яцкоўскага “Аповесць з майго жыцця, альбо Літоўскія прыгоды”, выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову.
У кнізе апісаныя пабытовыя, сацыяльныя, духовыя рэаліі жыцця навагрудскай шляхты пад расійскай акупацыяй.
У вечарыне возьмуць удзел гісторыкі беларускай літаратуры Мікалай Хаўстовіч, Міхась Тычына, Ігар Запрудзкі, Лія Кісялёва ды іншыя. Плануецца дыскусія на тэму аўтарства верша “Заграй, заграй, хлопчэ малы...”.
Урыўкі з “Аповесці…” падчас вечарыны прагучаць у акторскім выкананні, свае песні заспявае бард Алесь Камоцкі.