У Мінску пройдзе Кубак Еўропы па скачках у ваду
Кубак Еўропы па скачках у ваду сярод юніёраў пройдзе ў Мінску з 25 да 29 чэрвеня. Спаборніцтвы такога ўзроўню беларуская сталіца прыме ўпершыню, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны". Спартсмены будуць змагацца за ўзнагароды ў двух ўзроставых катэгорыях:
ад 14 да 15 гадоў і ад 16 да 18 гадоў. У праграме спаборніцтваў -
індывідуальныя скачкі з трампліна (1 і 3 метры), а таксама сінхронныя
скачкі.