У Мінску пройдзе паседжанне Савета кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц СНД
Паседжанне Савета кіраўнікоў урадаў краін-удзельніц СНД пройдзе сёння ў Мінску. На ім будзе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка. Адзначым, што ў беларускую сталіцу прыляціць Уладзімір Пуцін, ужо як прэм'ер-міністр Расіі.
У сувязі з гэтым у сталіцы будуць дзейнічаць абмежаванні на рух транспарту. Як інфармуе БелаПАН, яны ўведзеныя на аўтадарозе "Мінск - Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з 9 гадзінаў да 11.30; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Каліноўскага з 11 да 12 гадзінаў; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Філімонава да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" з 16 да 19.