У Мінску расце нараджальнасць, лідзіруюць Ленінскі і Партызанскі раёны

У Мінску расце нараджальнасць. За студзень–верасень 2007 года нарадзіліся 14 557 дзяцей.
У аддзеле адраснай сацыяльнай дапамогі і гендэрных праблем Камітэта па працы Мінгарвыканкаму адзначаюць, што за такі самы перыяд мінулага года на свет з’явіліся крыху больш за 13 тысяч дзетак.

Сёлета найбольш нованароджаных зарэгістравана ў Ленінскім і Партызанскім раёнах, а найменш – у Савецкім раёне сталіцы.

Мінск-навіны