У Мінску раскупілі ўсе квіткі на чыгунку да Амстэрдама і Берліна
Усе білеты да канца красавіка да Амстэрдама і Берліна раскупілі ў міжнародных касах мінскага чыгуначнага вакзала. У беларускую сталіцу прыязджаюць па квіткі нават жыхары Масквы і Санкт-Пецярбурга. Прычына гэтай сітуацыі ў адмене авіярэйсаў у Еўропу. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", білеты на гэтыя выхадныя на цягнік "Мінск-Варшава" былі прададзеныя за лічаныя хвіліны. Да цягніка давялося прычапляць дадатковы вагон.