У Мінску распачаўся суд над уладальнікам турыстычнай кампаніі “Сакуб”

У судзе Савецкага раёна Мінска пачаліся слуханні крымінальнай справы, распачатай ў адносінах да ўладальніка вядомай турыстычнай кампаніі “Сакуб” Сяргея Букаса.
Вядомы тураператар браў удзел у будаўніцтве пад Мінскам элітнага пасёлка “Сонечны” разам з нямецкімі інвестарамі.

Пасля таго, як у партнёраў узніклі фінансавыя праблемы, Букас сам стаў кіраваць сумесным прадпрыемства “Хорнбахер і Болль”, а немец Ханс Хорнбахер стаў старшынёй сходу заснавальнікаў.

Праз пару гадоў Хорнбахер заявіў, што Букас адхілены ад дырэктарства і з гэтага часу фірмай кіруе ён. Немец абвінаваціў уладальніка кампаніі “Сакуб” у здзяйсненні цэлага шэрагу злачынстваў і падаў заяву ў праваахоўныя органы.

Два гады следства ішло павольна, але ў ліпені 2009 года яна завяршылася неспрыяльнай для Букаса сітуацыяй.

На судзе ўладальнік турфірмы прад'яўленыя яму абвінавачанні прызнаў беспадстаўнымі і недарэчнымі, а таксама прывёў доказы таго, што немец у сябе на радзіме ўжо быў асуджаны за махлярства ў сферы будаўніцтва, інфармуе "Ежедневник".