У Мінску сабраліся наймацнейшыя кіберспартсмены краіны

У Мінску сёння праходзіць фінал Беларускага адборачнага тура Сусветных камп’ютарных гульняў. За 9 вакансій у складзе нацыянальнай зборнай, якая паедзе ў амерыканскі Сіэтл, будуць змагацца 32 наймацнейшых каберспартсмена нашай краіны.  Яны прадстаўляюць не толькі сталіцу, але і Смаргонь, Лагойск, Брэст і Гомель. Месцам правядзення адборачнага тура выбраны гандлёвы цэнтр “Сталіца” на плошчы Незалежнасці.

Адмыслова для гледачоў устаноўленыя вялікія экраны, з дапамогай якіх яны могуць сачыць за віртуальнымі бойкамі. Таксама сёння для гледачоў і ўдзельнікаў спаборніцтваў пройдзе конкурс на званне самай прыгожай дзяўчыны ў кіберспорце.