У Мінску шукаюць зніклую 19-гадовую дзяўчыну

Паведамляецца, што яе бачылі ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Мінчанку ўжо шукае міліцыя, валанцёры і родныя, адзначае tut.by

Таццяна Задрэйка пражывае ў Мінску па вуліцы Адоеўскага, 83. Паводле інфармацыі сведак, дзяўчына была заўважаная ў гандлёвым цэнтры "Замак" па праспекце Пераможцаў. Больш пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома. 

Прыкметы: рост 165 см, шчыльнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светла-русыя. 

Была апранутая: белая кароткая куртка, блакітныя вузкія джынсы, фіялетавыя красоўкі Nike, бэжавая сумка. Пры сабе мае белыя вялікія навушнікі маркі Panasonic. 

Усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра зніклую або яе месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад "Анёл") або па тэлефоне 102 (міліцыя).