У Мінску спецназ разагнаў акцыю салідарнасці
Учора на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы спецназ не дазволіў правесці акцыю салідарнасці з затрыманымі па справе аб выбуху 4 ліпеня. Каля 40 яе ўдзельнікаў выштурхалі на прылеглыя вуліцы. Быў збіты кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Акцыя была арганізаваная з ініцыятывы палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Некалькі дзясяткаў чалавек з партрэтамі затрыманых, бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Еўрасаюза стварылі ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці. Аднак, як адзначае БелаПАН, прастаялі не больш за тры хвіліны.
Спецназаўцы выціснулі актывістаў ў бок вуліцы Інтэрнацыянальная, а пасля - на вуліцу Янкі Купалы. У акружэнні супрацоўнікаў міліцыі дэманстранты дайшлі да перакрыжавання вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай. Затрыманых не было.
Фота - photo.bymedia.net