У Мінску студэнт з Турцыі атрымаў цяжкую электратраўму
Яго знайшлі на станцыі Мінск-Сартавальны вечарам 11 чэрвеня. У маладога чалавека электратэрмічныя апёкі 60% тулава, рук і ног.
На чыгуначнай станцыі Мінск-Сартавальны паміж запаснымі пуцямі знайшлі студэнта з Турцыі з цяжкай электратраўмай. Здарэнне адбылося ўвечары 11 чэрвеня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 20-гадовага грамадзяніна Турцыі шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго электратраўма цяжкай ступені цяжкасці, электратэрмічныя апёкі 60% тулава, рук і ног 3-4 ступеняў, чэрапна-мазгавая траўма, сатрасенне галаўнога мозгу.
Правааахоўныя органы высвятляюць, што здарылася з замежнікам. Вядома, што ён вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Затрымкі ў руху цягнікоў на станцыі не было.
Фота: railwayz.info