У Мінску сярод ВІЧ-інфіцыраваных жанчыны і моладзь

У Мінску зарэгістравана 1136 выпадкаў ВІЧ-інфіцыравання. Амаль 30% ВІЧ-інфіцыраваных складаюць жанчыны, 70% - маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
У эпідэмічны працэс уцягнутыя ўсе раёны Мінску, але найбольш інфіцыраваных жыве ў Заводскім раёне сталіцы. Пра гэта паведамілі ў адзяленні прафілактыкі ВІЧ/СНІД Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміалогіі.

Мінск-навіны