У Мінску сёння гарэў інтэрнат, эвакуявалі 50 чалавек (фота)
Падчас здарэння пацярпелых не было.
Пажар адбыўся раніцай 3 снежня ў інтэрнаце прадпрыемства "Будтрэст № 7" у Мінску на праспекце Пушкіна. Былі эвакуяваныя 50 чалавек, пацярпелых няма. Узгаранне было хутка ліквідаванае выратавальнікамі. Прычына пажару пакуль невядомая, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".




Фота — "Мінск-навіны".