У Мінску толькі 268 прадпрымальнікаў перайшлі ва ўнітарныя прадпрыемствы

Да 10 лістапада (апошні дзень, калі можна зарэгістраваць прыватнае унітарнае прадпрыемства) засталося 6 працоўных дзён. Але, нягледзячы на гэта, з 45 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў у ПУП перайшлі толькі 268 чалавек. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама.

“На 30 кастрычніка ў нас такія лічбы: 268 індывідуальных прадпрымальнікаў перайшлі ва ўнітарныя прадпрыемствы”.

Ва ўпраўленні лічбу назвалі з вялікай неахвотай. Гэта і зразумела: толькі 0,5% сталічных прадпрымальнікаў перарэгістравалася ў ПУП.