У Мінску ў лясным масіве знайшлі засіленага падлетка
Пракуратура Партызанскага раёну Мінску ладзіць праверку па факце самазабойства навучэнца адного з ПТВ, паведамляе БелаПАН. 15 чэрвеня цела 16-гадовага падлетка з пятлёй на шыі знайшлі ў лясным масіве на вуліцы Філімонава. Засіленага знайшоў выпадковы мінак. Як выявілася, хлопец жыў у інтэрнаце. Ягоных бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў.