У Мінску ў офісе прадпрыемства рабочы зарэзаў свайго калегу
Пасля распіцця алкагольных напояў паміж мужчынамі ўзнікла сварка.
У Мінску ў офісе аднаго з прадпрыемстваў 40-гадовы рабочы, жыхар горада Ляхавічы, зарэзаў свайго калегу. Загінуламу быў 51 год, ён — жыхар вёскі Кракоўка Ашмянскага раёна.
Прэс-служба МУС адзначае, што пасля распіцця алкагольных напояў паміж мужчынамі ўзнікла сварка. Пасля гэтага адзін з мужчын і схапіўся за нож. Зламысніка затрымалі.
Фота: Fotolia