У Мінску ў падвале жылога дома знайшлі супрацьтанкавую міну

У Мінску ў падвале жылога дома знайшлі супрацьтанкавую міну. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 жніўня на вуліцы Садовая ў Першамайскім раёне.

Як паведамляе прэс-служба МНС, супрацоўнікі жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення праводзілі ў падвале сантэхнічныя работы і заўважылі прадмет, які нагадваў міну. На месца выклікалі сапёраў. Высветлілася, што міна вучэбная. Эвакуацыю жыхароў дома не праводзілі.

Здымак з архіву.