У Мінску ў сераду выпала палова месячнай нормы ападкаў

Палова месячнай нормы ападкаў - 29 мм - выпала ў Мінску ўчора. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Сталічны дождж аказаўся самым моцным у краіне. Другое і трэцяе месцы па гэтым паказчыку занялі раённыя цэнтры Мінскай вобласці Барысаў (16 мм) і Стаўбцы (14 мм).

З-за моцнага дажджу ў Мінску ўчора былі затопленыя шэраг вуліц. Утварыліся коркі, прычынай якіх былі, акрамя вады, шматлікія аварыі. Сёння ў Мінску будзе хмарна, чакаецца кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, інфармуе БелаПАН.