У Мінску ў Вярхоўным судзе разглядаецца "справа палкоўнікаў"
"Справу палкоўнікаў" разглядае Ваенная калегія Вярхоўнага суда Беларусі. На лаве падсудных - былыя начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй КДБ Міхаіл Міхалап і начальнік кадравай і ідэалагічнай працы КДБ Аляксандр Мяцеліца. Супраць іх высунуты цэлы спіс абвінавачванняў, у тым ліку
падбухторванне да дачы хабару, махлярства і незаконнае захоўванне
боепрыпасаў. Палкоўнікі дзяржбяспекі неаднаразова атрымлівалі ад
кіраўнікоў камерцыйных структураў хабар і розныя "падарункі", інфармуе
тэлеканал ОНТ. Абвінавачваныя прызнаюць сваю віну толькі ў захоўванні
патронаў.