У Мінску ўпершыню пройдзе жаночы рыцарскі турнір
27 траўня ў мінскім Лошыцкім парку адбудзецца традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры. На ім упершыню пройдзе жаночы рыцарскі турнір.
Па словах арганізатара фестывалю Арыны Вячоркі, яшчэ адным сюрпрызам стане тое, што рыцары і “рыцаркі” будуць біцца сапраўднымі (сталёвымі) мячамі, а не трэніровачнымі, як гэта было дагэтуль.
Таксама гледачоў чакае старабеларуская кухня, сувеніры і канцэрт гурта Стары Ольса. Пачатак мерапрыемства ў 12.00, уваход як і заўсёды вольны. Дарэчы, напярэдадні Лошыцкага фэсту 19-20 траўня ў Лідзе пройдзе міжнародны рыцарскі турнір, дзе збяруцца прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Украіны, Літвы, Расіі і Беларусі.